аналіз, -у, м.
1. Метад навуковага даследавання, які заключаецца ў расчляненні цэлага на састаўныя часткі. Аналіз філасофскага паняцця прычыннасці. Аналіз заканамернасцей развіцця капіталістычнага грамадства. Статыстычны аналіз. Навуковы аналіз.
// Разбор, разгляд чаго-н. Аналіз творчасці пісьменніка. Аналіз чалавечых узаемаадносін.
2. Вызначэнне саставу і ўласцівасцей рэчыва. Аналіз крыві. Якасны аналіз.Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу. Карпаў.
[Ад грэч. analysis — раскладанне.]

Паведаміць пра недакладнасьць