анатомія, -і, ж. Навука пра знешнюю і ўнутраную будову жывога арганізма. Анатомія чалавека. // Будова арганізма, органа. Анатомія мозгу. [Ад грэч. anatomē — рассячэнне.]