1. Кароткае апавяданне пра смешнае або незвычайнае здарэнне. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў гаспадыні пікантны анекдот. Бядуля. Праўда, пра.. некаторыя арыгінальныя погляды [Понтуса] хадзілі анекдоты. Карпаў.
2. Разм.Незвычайнае смехатворнае здарэнне.
[Ад грэч. anekdotos — нявыдадзены.]
Паведаміць пра недакладнасьць