анігадкі, прысл. Разм.
1. Адпавядае выразу: хоць бы што. Нашкодзіў і анігадкі.Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка.
2. Спакойна, са спакойнай душой. Было ўсё прадугледжана для таго, каб за пагодаю схапіць сена, скідаць яго ў стагі і быць анігадкі на ўсю зіму. Сабаленка.

Паведаміць пра недакладнасьць