ансамбль, -я, м.
1. Мастацкая зладжанасць у якім-н. выкананні (харэаграфічным, музычным). Новы выканаўца ўносіў у спектакль свае адценні, і трэба было, каб яны гарманічна ўліліся ў агульны ансамбль спектакля. “Полымя”.
// Стройнае адзінства частак чаго-н. цэлага. Архітэктурны ансамбль. Гарадскі ансамбль.Злучаныя паміж сабою крылы будынка ўтвараюць прыгожы ансамбль вакол двара. “Маладосць”.
2. Група артыстаў, якія выступаюць разам і складаюць адзіны мастацкі калектыў. Ансамбль песні і танца.Пасля лекцыі выступаў калгасны ансамбль, а затым пачаліся агульныя танцы. Дуброўскі.
3. Музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў. Дуэт цымбалаў — прыгожы ансамбль. “Маладосць”.
[Фр. ensemble — разам.]

Паведаміць пра недакладнасьць