1. Абматаць, абкруціць што-н. чым-н. Апавіць галаву стужкай.
// Размясціць вакол чаго-н., абкружыць. Здаецца, недарэчным было да гэтых вочак-васількоў, да льняных кудзеркаў, што вянком апавілі твар яе [Ганнін] белы, браўнінг пры поясе, маленькая карабінка за плячыма, кулямётная стужка цераз плячо... Нікановіч.
// Аплесці сабой (аб раслінах).
2. перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахутаць; заслаць (дымам, туманам). Лісце алае засыпае роў, Пушчу чорную апавіў туман. Караткевіч. Ціхі ночы спакой усё наўкол апавіў. Гурло.
// Ахапіць, абняць (пра пачуцці). Невыразна лёгкі, як дымок, сум апавіў сэрца. Мурашка.
Паведаміць пра недакладнасьць