апавядальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да апавядання (у 1 знач.), які змяшчае апавяданне. Апавядальны сказ. Апавядальны жанр. // Спакойны, эпічны. Твор [Шамякіна “Глыбокая плынь”] быў вывераны на лепшым вымяральніку: сэрцы чытача. Апавядальны тон рамана глыбока хвалюе. Кучар.