апазіцыя, -і, ж.
1. Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, сваёй палітыкі якой-н. іншай палітыцы, іншым поглядам; супрацьдзеянне, супраціўленне.
2. Група людзей унутры якога-н. грамадства, арганізацыі і пад., якая супрацьпастаўляе свае погляды, сваю палітыку поглядам, палітыцы большасці. Парламенцкая апазіцыя.Імкнучыся перашкодзіць перамозе апазіцыі, улады Дамініканскай Рэспублікі рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі. “Звязда”.

Паведаміць пра недакладнасьць