апазнавальны, -ая, -ае. Які прызначаны служыць для апазнавання. [Ірына Антонаўна:]— Не ведаю. Самалёт быў, казалі, без апазнавальных знакаў. Мележ. [Хлопец] ірвануў — расшпіліў два верхнія гузікі мундзіра, выняў з-пад кашулі і сарваў са шнурка цёплы апазнавальны жэтон. Брыль.