1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апалубіць.
2. Р мн. -бак. Драўляная ці металічная форма, якая ўжываецца пры бетонных і жалезабетонных збудаваннях і знімаецца пасля зацвярдзення бетону. Адны папраўлялі апалубку, рыхтуючы яе да ўкладкі бетону, другія вязалі арматуру, счышчалі снег, разраўноўвалі замёрзлую зямлю. Хадкевіч.
3. Р мн. -бак. Абшыўка, абкладка знадворных частак збудавання. [Старшыня калгаса:]— Я вось і прыйшоў параіцца з вамі, як лепш рабіць, ці апалубкай, ці, можа, рыхтаваць цэментныя пліты ды выкладаць іх. Сергіевіч.
Паведаміць пра недакладнасьць