1. Які асыпаўся з дрэў, галін і г.д. (пра лісце, кветкі і пад.). У празрыстым паветры запахла выкапанай бульбай, апалым лісцем. Карпюк.
// Які нізка апусціўся, абвіс. Апалыя галіны.
2. Схуднелы. Апалыя шчокі.
3. Які толькі што выпаў (пра снег). На дварэ перадвясеннія дні. На сцежках свежа апалы чысты снег. Галавач.
4. перан. Які пагоршыўся, сапсаваўся (пра настрой). А гэта ўсё разам яшчэ больш памацняла апалы настрой маладога настаўніка. Колас.
Паведаміць пра недакладнасьць