апанент, -а, М -нце, м. Той, хто.выступае на публічным дыспуце, у публічнай спрэчцы з абвяржэннем чыіх-н. доказаў, палажэнняў і пад. І вось Кухарчыкава дысертацыя гатова. Яна ляжыць у галоўнага апанента, доктара навук, прафесара Мітрафана Іванавіча Сініцкага. Сабаленка.
// Наогул той, хто выступае як праціўнік у спрэчцы. Багдановіч быў не так вучань Карскага, як яго паплечнік і апанент. Лойка.
[Ад лац. opponens, opponentis — які пярэчыць.]

Паведаміць пра недакладнасьць