1. -а. Спецыяльны прыбор для выканання якой-н. работы. Тэлефонны апарат. Даільны апарат. Фатаграфічны апарат. Тарпедны апарат.
2. -у. Сукупнасць органаў, якія выконваюць пэўную функцыю ў арганізме. Зрокавы апарат. Слыхавы апарат. Апарат кровазвароту.
3. -у. Сукупнасць дзяржаўных устаноў, якія абслугоўваюць пэўную галіну кіраўніцтва ці гаспадаркі.
// Работнікі гэтых устаноў.
○ Вестыбулярны апарат — орган у хрыбетных жывёлін і чалавека, які з'яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі. Дыфузійны апарат — апарат для атрымання шляхам дыфузіі каштоўных рэчываў з раздробненай сыравіны. Касмічны апарат — спецыяльны апарат, прызначаны для палёту ў касмічнай прасторы. Крытычны апарат — варыянты і заўвагі ў навуковым выданні літаратурнага ці гістарычнага тэксту. Навуковы апарат — паказальнікі, каментарыі, бібліяграфія і пад. ў навуковым выданні.
[Ад лац. apparatus — абсталяванне.]
Паведаміць пра недакладнасьць