апатыя, -і, ж. Стан душэўнай абыякавасці, раўнадушнасці. У .. [Касі] з'явілася да ўсяго апатыя, зарадзілася няўпэўненасць у сваіх поглядах. Карпюк. [Карызну] агарнула цяжкая апатыя — яму хацелася аднаго: скончыць як найхутчэй гэты няўдалы сход і адпачыць. Зарэцкі.