апаясаць, апаяшу, апаяшаш, апаяша; зак., каго-што.
1. Надзець на каго-н. пояс, падперазаць каго-, што-н.
2. перан. Працягнуцца вакол чаго-н., абкружыць, ахапіць сабой што-н. Праз агнявую заслону, што апаясала аэрадром, здавалася, нельга было прабіцца ні жалезу, ні сталі. Шахавец. Праходзячы ў той дом [маўзалей] бясконцаю чаргою, яго [Ільіча] не стужкай мы жалобнай абвілі, Апаясалі мы яго жывой ракою, Жывы людскі вянок навек яму сплялі. Куляшоў. Сто вежаў Прагі залатой, Каменных дзіў яго [Яна Жыжкі] радзімы, Апаясаў фабрычны строй З узвіхранай чупрынай дыму. Лужанін.

Паведаміць пра недакладнасьць