1. Падрабязна расказаць пра каго-, што-н.; абмаляваць каго-, што-н. сродкамі пісьмовай мовы. Я не буду ўнутр залазіць Падзеяў саўгасных, Апішу толькі, што бачыў Болей-меней ясна. Купала.
// перан. Зрабіць тое самае вусна.
2. У сістэматычным парадку пісьмова перадаць асаблівасці, прыметы або склад чаго-н. з навуковай мэтай. Апісаць гаворку. Апісаць старажытны рукапіс.
3. Скласці поўны спіс якіх-н. рэчаў дзеля іх уліку. Апісаць інвентар.
// Зрабіць улік і ацэнку маёмасці пры накладанні на яе арышту. Прыйшла сельсавецкая камісія і апісала малатарню. Чорны.
// Завяшчаць што-н. каму-н. Апісаць хату на дзяцей.
4. Начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў. Апісаць акружнасць вакол трохвугольніка.
5. Зрабіць рух па крывой, перамясціцца па крывой. Калі ракета апісала дугу і падала ўжо на зямлю, Арцыховіч.. заўважыў сілуэт салдата. Алешка.
Паведаміць пра недакладнасьць