аплакаць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што. Наплакацца з выпадку чыёй-н. смерці, страты чаго-н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль.
// перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога-н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы “Слуцкія ткачыхі” трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.

Паведаміць пра недакладнасьць