аплатка, -ткі. ж.
1. Абалонка з крухмальнага цеста або жэлаціну для парашковых лякарстваў; капсуля. Прымаць хінін у аплатках.
// Лякарства ў такой абалонцы, у капсулі.
2. Уст. Маленькі кружок клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] — А гэтыя, як на іх ... папяровыя аплаткі ёсць? Бажко.
3. Аладачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца католікамі і пратэстантамі пры прычасці.
[Ад лац. oblata (мн.) — прынашэнні.]

Паведаміць пра недакладнасьць