аповесць, -і, ж.
1. Мастацкі твор апавядальнага характару, які займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем. Аповесць К.Чорнага “Вясна”. □ — Хачу напісаць аповесць, як на Палессі жылі дзве прыгожыя краскі-панны і што з гэтага выйшла, — смяялася Габрынька. Колас.
2. Апавяданне пра якую-н. падзею ў яе паслядоўным развіцці. Моўчкі слухаў Ігнась журботную аповесць сына невядомых бацькоў. Мурашка. Стары тым часам цягнуў сваю аповесць. Бядуля.

Паведаміць пра недакладнасьць