апона, -ы, ж. Тое, чым накрываюць (апінаюць) што-н. Алесь не спяшаўся. Ён пасадзіў Майку ў чацвёртыя сані, захутаў яе ногі мядзведжай апонай і працягнуў лейцы на вольнае месца. Караткевіч.
// Тое, што ахутвае, ахінае з усіх бакоў. Праз шараватую апону вільготнай смугі прабіваецца сонца, асвятляючы абрысы вялікага горада. Лужанін.

Паведаміць пра недакладнасьць