апора, -ы, ж.
1. Тое, на што апіраюцца, на што можна абаперціся. [Мірон і Віктар] чапляліся за кожную ламачыну, за леташні чаротнік, каб толькі знайсці сабе апору. Маўр.
// перан. Тое, што бяруць як зыходны пункт; тое, што з'яўляецца асновай чаго-н. Вопыт папярэднікаў — апора для далейшых даследаванняў. “Полымя”
2. Частка збудавання, на якую апіраюцца іншыя часткі і якая служыць для іх асновай. Плошча апоры.
3. перан. Сіла. якая падтрымлівае каго-н., садзейнічае ўмацаванню чаго-н. У працы, ва ўсведамленні сябе галоўнай фігурай жыцця знаходзіць лірычны герой духоўную і матэрыяльную апору свайго існавання. Навуменка. Савецкі Саюз — магутная апора ў барацьбе за далейшае ўмацаванне пазіцый сацыялізма. “Звязда”.
// Падтрымка, дапамога; той, хто аказвае іх. Галоўнай.. апорай.. былі тыя прадукты, што прывозіў з Курганішча Крушынскі. Бядуля. Ні ў жонцы, ні ў сыне не знаходзіў.. [Пракоп] апоры ў сваіх адносінах да калгаса. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць