1. Адзець каго-н. [Маці] апранула малую і паставіла за стол на лаву. Брыль.
// Адзець, нацягнуць на сябе якую-н. вопратку. Пад дзень.. [Толіку] стала холадна, і ён апрануў кажух. Чорны. Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ.
2. Забяспечыць неабходнай вопраткай. Апрануць сям'ю.
3. Адзець прыгожа, выстраіць. Апрануць як на баль.
4. перан. Пакрыць. Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары. Колас.
5. перан. Увасобіць што-н. у якой-н. форме. Апрануць мядзведзем.
Паведаміць пра недакладнасьць