1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апраўдаць.
2. Прызнанне падсуднага невінаватым; прыгавор суда, які адхіляе прад'яўленае падсуднаму абвінавачанне. Адвакат патрабаваў апраўдання падабароннага.
3. Довады, якімі можна апраўдаць каго-, што-н. [Паходня:]—Ты шукаеш апраўдання, Захаравіч, супакойваеш самога сябе. Хадкевіч.
// Тлумачэнне, у якім прыводзяцца падставы, якія дазваляюць апраўдаць каго-, што-н. У Косці вырвалася міжволі ні то апраўданне, ні то просьба, ні то скарга. Карпюк.
Паведаміць пра недакладнасьць