апрыкраць, -аю, -аеш, -ае; зак. Надакучыць з-за аднастайнасці, паўтарэння чаго-н.; стаць непрыемным, прыкрым, нязносным. Я рад, што змоўклі оды — Апрыкралі яны: Дзе оды, там заўсёды Ёсць месца для маны. Непачаловіч. А тут, на Грабскім хутары, душна, цесна і даўно апрыкрала ўсё. Лупсякоў.