апусцець, -ею, -ееш, -ее; зак.
1. Стаць пустым, пазбавіцца таго, што змяшчаецца, напаўняе. Федзя сачыў за.. [бычком], не адрываючы вачэй, аж пакуль не апусцела вядро. Гамолка.
// Стаць пустым, голым. Не пужайся, што бедная ніва Апусцела з канца да канца. Купала.
2. Стаць бязлюдным, пустым, нежылым. Хіма спехам выбралася са сваімі пажыткамі, і Гарасёў падворак апусцеў назаўсёды. Ракітны.

Паведаміць пра недакладнасьць