апытаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
1. Звярнуцца да многіх з адным і тым жа пытаннем. Апытаць суседзяў.
// Выклікаць па чарзе (вучняў) для праверкі ведаў. Апытаць вучняў.
// Зрабіць допыт каму-н. Апытаць падсуднага. □ [Беразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж. Чарнышэвіч.
2. Разм. Знайсці што-н., распытваючы. Апытаць кватэру.

Паведаміць пра недакладнасьць