апярэдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што.
1. Рухаючыся ў адным кірунку з кім-, чым-н., апынуцца наперадзе; абагнаць. Мартын раптам скідае з сябе павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі! Колас.
// Зрабіць што-н. раней за другога. Лёня ўжо збіраўся, як толькі яны наблізяцца да скрыжавання, пастукаць па брызенце, але яго апярэдзіў Хоміч. Брыль.
2. перан. Дасягнуць лепшых вынікаў у параўнанні з кім-, чым-н.; апынуцца наперадзе каго-, чаго-н. у якіх-н. адносінах; перавысіць. Апярэдзіць графік.

Паведаміць пра недакладнасьць