1. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго-н.; увільготніць. Не дарэмна кроў гарачая Прасторы стэпаў арасіла. Танк. Толькі буйныя кроплі слёз арасілі стомленыя вочы зняволеных. Кавалёў.
2. Напаіць вільгаццю, увільгатніць (глебу, зямлю); штучна змачыць або прамачыць глебу. Арасіць засушлівыя землі. □ [Мікалай Патапавіч:] — Трэба падумаць, ці нельга.. [участак] паліць ці арасіць як-небудзь. Кулакоўскі.
Паведаміць пра недакладнасьць