араць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап. Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму.Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.

Паведаміць пра недакладнасьць