арбіта, -ы, ДМ -біце, ж.
1. Шлях руху нябеснага цела. Арбіта Венеры. Арбіта Месяца.
2. перан.; чаго. Кніжн. Сфера дзеяння, пашырэння чаго-н. Арбіта ўплыву.
3. Вочная ўпадзіна; вачніца. Расказвалі, напрыклад, што гітлераўскі генерал Гофман пры адным упамінанні імя Каўпака станавіўся барвовы ад гневу, і яго пукатыя вочы ажно вылазілі з арбіт. Краўчанка.
[Лац. orbita.]

Паведаміць пра недакладнасьць