арганы, -аў; адз.арган, -а, м. Духавы клавішны музычны інструмент вялікіх памераў, што складаецца з набору драўляных і металічных труб, у якія мяхамі напампоўваецца паветра, Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Колас. Мы станавіліся ззаду і слухалі музыку арганаў. Чорны. Магутныя гукі арганаў хапалі за душу і наводзілі сум. Карпюк.
[Ад грэч. organon — інструмент.]