арол, арла, м.
1. Буйная драпежная з загнутай дзюбай птушка, якая жыве пераважна ў гарыстых або стэпавых мясцовасцях. Стэпавя арол. Арол-беркут. Белы арол.За вагонам вагон Мчыцца змеем ліхім.. Так ні конь, ні алень, Ні арол не ляціць. Колас. Арлу з савою не па дарозе. Прымаўка. Над пешым арлом і сарока з калом. Прымаўка.
2. перан. Пра чалавека мужнай прыгажосці, адважнага, удалага, смелага. [Дзед:] — Зірні толькі, што за арол! Колас. — Ты вунь глянь на арлоў сваіх, — паказвае.. [Краўцоў] Ігнату на хлапцоў. Кавалёў.
Двухгаловы арол — малюнак (фігура) арла з дзвюма галовамі на дзяржаўным гербе царскай Расіі.
Глядзець арлом гл. глядзець. Ляцець арлом гл. ляцець. Хадзіць арлом гл. хадзіць.

Паведаміць пра недакладнасьць