1. чым. Дзейнічаць пры дапамозе якой-н. прылады. Арудаваць сякерай, пяром, пікай. □ [Іван] закручвае на пальцы вузел і пачынае арудаваць іголкай. Лынькоў.
2. Распараджацца, кіраваць чым-н.; гаспадарыць дзе-н. [Зіна:] — [Муж] на “анамаліі” арудуе, а.. [Фрося] — дырэктар навукова-даследчай станцыі. Васілевіч.
// Праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную); дзейнічаць. [Віхура:] На будаўніцтве не ўсё ў парадку. Відаць, чыясьці рука лоўка арудуе. Гурскі. Уперадзе.. [Галаўнёў] заўважыў Карпенку, які з купкай байцоў арудаваў сярод фашыстаў. Дудо.
Паведаміць пра недакладнасьць