арфаваць, -фую, -фуеш, -фуе; незак., што і без дап. Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Чорны. Як ішла лён абіваць, Пад нагамі цёрся жвір; Нібы семя арфаваць, — За мной следам брыгадзір, Купала.