архаізм, -а, м. Застарэлая з'ява, перажытак мінулага. І сам.. [дзяк], прапахлы царкоўнымі канонамі, выпетранымі і бяздушнымі, лампадным алеем і воскам царкоўных свечак, здаецца нейкім прыкрым архаізмам, варожым да ўсяго, што свежа і молада. Колас.
// Слова, моўны выраз, граматычная форма, што выйшла з агульнага ўжывання.
[Грэч. archaismos.]