архіў, -хіва, м.
1. Установа, якая зберагае, сістэматызуе і апісвае пісьмовыя і графічныя помнікі мінулага з мэтай навуковага і практычнага іх выкарыстання.
// Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы, скончаныя справы і пад.
2. Збор пісьмаў, рукапісаў, фатаграфій і пад., якія маюць адносіны да дзейнасці якой-н. установы, асобы. Партызанскі архіў. Рукапісны архіў Янкі Купалы.
◊ Здаць (спісаць) у архіў каго-што гл. здаць.
[Лац. archivum.]

Паведаміць пра недакладнасьць