арыентацыя, -і, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. арыентаваць, арыентавацца (у 1 знач.); вызначэнне свайго месцазнаходжання.
2. перан. Уменне разабрацца ў якіх-н. пытаннях, абставінах і пад.; дасведчанасць у чым-н. Добрая арыентацыя ў новай літаратуры.
3. перан.; на каго-што і без дап. Накіраванасць навуковай, грамадскай і інш. дзейнасці, якая вызначаецца разлікам на каго-, што-н., залежнасцю ад каго-, чаго-н. Арыентацыя на народную мову.
[Фр. orientation.]

Паведаміць пра недакладнасьць