арэол, -у, м.
1. Круг ззяння, бляску вакол светлавой кропкі, распаленага прадмета. Арэол Месяца.А яскравае сонца са сваіх праменяў саткала бліскуча-залацісты арэол над Пасекамі. Чарот.
// Ззянне, якое малюецца па абразах, карцінах рэлігійнага зместу і пад. вакол галавы або над галавой бога ці святога як сімвал боскасці, святасці; німб.
2. перан.; чаго або які. Атмасфера славы, пашаны і пад., якая акружае каго-, што-н. Арэол славы, прыгажосці.
3. Спец. Светлая палоса, якая ўтвараецца на фатаграфічным здымку вакол ярка асветленых бліскучых прадметаў або тых, што свецяцца.
[Ад лац. aureolus — пазалочаны.]

Паведаміць пра недакладнасьць