асадка, -і, ДМ -дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. асядаць — асесці (у 1 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. асадзіць1 (у 1 знач.).
3. Спец. Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўная асадка.
4. Спец. У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні.
5. Тое, што і асада2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас.
// Драўляная частка якога-н, інструмента, прылады, якая з'яўляецца дзяржаннем металічнай або якой-н. іншай часткі. Асадка долата.Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка.
// Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.

Паведаміць пра недакладнасьць