асацыяцыя, -і, ж.
1. Аб'яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці. Асацыяцыя навуковых супрацоўнікаў. Краязнаўчая асацыяцыя.
2. Група, спалучэнне, злучэнне чаго-н. Асацыяцыя малекул. Зорная асацыяцыя. Асацыяцыя раслін.
3. Спец. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі, пачуццямі, пры якой адно выклікае другое. Асацыяцыя па падабенстве.
[Лац. associatio — злучэнне.]

Паведаміць пра недакладнасьць