асветнік, -а, м.
1. Той, хто пашырае веды, асвету. Полацк — радзіма вядомага культурнага дзеяча Беларусі 16 стагоддзя, асветніка і гуманіста, першадрукара Францыска Скарыны.
2. Прадстаўнік заходнееўрапейскай прагрэсіўнай ідэалогіі 17—18 стст. Французскія асветнікі.
// Прадстаўнік рускай і славянскай перадавой грамадскай думкі 18—19 стст. Рэвалюцыйныя рускія асветнікі.

Паведаміць пра недакладнасьць