асвоіць, асвою, асвоіш, асвоіць; зак., што.
1. Навучыцца карыстацца чым-н., авалодаць чым-н. Асвоіць новую тэхніку. Асвоіць замежную мову.
// Навучыцца вырабляць што-н. Асвоіць вытворчасць новых станкоў.
// Засвоіць, зразумець што-н. Іван памагаў па матэматыцы — прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў як мае быць. Навуменка.
2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць. Асвоіць цалінныя землі.
// Выкарыстаць (грошы, сродкі і пад.). Асвоіць фонды. Асвоіць спадчыну. Асвоіць бюджэт.

Паведаміць пра недакладнасьць