асвятліцца, асветліцца; зак. Стаць бачным, асветленым. Толя падсек і на канцы лёскі, пад вадой пачулася даўно чаканае далікатнае супраціўленне. Потым растрывожаная паверхня вады асвятлілася бляскам лускі. Брыль.
// перан. Ажывіцца, прасвятлець ад якой-н. думкі, пачуцця і пад. Замкнёны твар незнаёмага асвятліўся ветлаю ўсмешкаю. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць