аселіца, -ы, ж. Наваколле паселішча. Сялом.. [Ігнась з таварышамі] ісці не наважваліся, а звярнулі на аселіцу, па выхаджанай сцежцы паўз гумны пайшлі к Ігнасю дахаты. Мурашка. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць