асенні, -яя, -яе. Які мае адносіны да восені; звязаны з восенню, які адбываецца восенню; восеньскі. Асенняе раўнадзенства. Асеннія месяцы.У Заборцах было некалькі хат, больш прасторных і светлых, дзе ў доўгія асеннія вечары збіралася моладзь. Колас. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва.

Паведаміць пра недакладнасьць