асірацелы, -ая, -ае. Які стаў сіратою. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак, і часта адказам на гэтыя пісьмы быў горкі плач асірацелых дзяцей і маладых удоў. Колас. Пан Чапкоўскі загадаў .. [Анэлі] карміць сваім малаком асірацелых шчанят. Бядуля.
// перан. Які страціў блізкага, любімага чалавека.
// перан. Пакінуты гаспадарамі, насельнікамі; запусцелы, закінуты. Асірацелае сяло.Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спакойна стаялі, не варушачы ніводным лістом. Колас. Гарэлі хаты, недаўменна раўлі асірацелыя каровы. Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць