асірацець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць сіратою. Да.. [хлапчука] падышла адна з жанчын і, пагладзіўшы па галаве, сказала: — Асірацеў ты, хлопча, сіратою праз што зрабіўся, .. божачка мой. Галавач.
// перан. Адчуць сябе адзінокім, страціўшы блізкага, любага чалавека. Сям'я арлоў асірацела — Арла магутнага не стала. Колас.
// перан. Апусцець, стаць бязлюдным, пустэльным. Палёгкі апусцелі, асірацелі птушыныя гнёзды, ды густыя, чорныя хмары суцэльнай заслонай навіслі над зямлёю. Кавалёў. [Марына:] — Адны, сыночак, мы, адны! Забралі татку ў нас паны, Асірацела наша хата. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць