асіраціць, -рачу, -роціш, -роціць; зак., каго. Зрабіць каго-н. сіратою (сіротамі). [Харытон:]“За што ж гэта, — сказаў я Антосю, — ты, не падумаўшы, Ігнатавых дзяцей асіраціў?” Бажко. Браты беларусы! Хіба мы даруем фашысцкім гадам тое, што яны разбурылі нашы гарады, што яны асірацілі гэтулькі нашых дзяцей? Купала.
// перан. Зрабіць адзінокім, пазбавіўшы блізкага, дарагога чалавека. Але і яго ж, Міхала, вайна таксама асіраціла, адабрала ў яго сям'ю, дом. Васілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць