аскандаліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. Разм. Трапіць у няёмкае, непрыемнае становішча; зняславіць сябе, набрацца сораму. Спевакі баяцца аскандаліцца перад новым чалавекам, ды яшчэ валасным пісарам, і трымаюць галасы ў граніцах пэўнай дысцыпліны. Колас. [Анісім:]— Тры дні, братцы, я хадзіў за дзікам. А яго няма і няма. “Ну, — думаю, — аскандаліўся”. Адно ж сёння ўсё ж асачыў яго. Гурскі.