1. Пазбавіць каго-, што-н. яго былой сілы. [Камандзір:] — Справа ясная: раздзяліцца — гэта напалову аслабіць нашы сілы. Брыль.
2. Зменшыць сілу, ступень, напружанасць чаго-н. Аслабіць дысцыпліну, рэжым, увагу. Аслабіць выхаваўчую работу.
3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць. Чарот. Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі. Чорны.
// Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Мележ.
◊ Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.
Паведаміць пра недакладнасьць